НЕ ХАДЗІЦЕ, ХЛОПЦЫ
Не хадзіце, хлопцы, на чужую старонку, Не знасіць у чужыне буйнай галавы. Не кідайце, хлопцы, маладую жонку, Бо насіць ёй трэба хустачку ўдавы. Завіруха ў полі весела гуляе. У старонцы роднай нарадзіўся сын. Казак у палоне долю праклінае, Бо ў жывых застаўся з сотні ён адзін. Яму не вярнуцца да бацькоўскай хаты, Не пабачыць сына, жонку і сяброў. Моцна закавалі жалезныя краты, І сярод чужынцаў ён не бачыць сноў. Як у сад вясною прыляцеў салоўка, Для яго з Радзімы перадаць прывет. У чужой зямельцы спіць яго галоўка, І яго ўжо вочы не пабачаць свет. Не хадзіце, хлопцы, у дальнюю старонку, Вельмі ўжо горкі на чужбіне мёд. Родны край шануйце ды кахайце жонку, Вольнымі жывіце шмат шчаслівых год. Валасевіч Людміла (г. Барысаў)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|