Ад зярнятка маленькага ў полі...
Ад зярнятка маленькага ў полі
Нарадзіўся на свет каласок.
Сонца лашчыла, вецер сваволіў,
Каб стаць коласам спелым ён змог.

Як зярнятка маленькае ў полі,
Нарадзіўся і ты, мой сынок.
Наталіўшыся ласкаю ўволю,
Стаў шукаць шчасця-долі вянок.

Я сумую, але ж, пэўна, трэба
Выпраўляць да жыццёвых дарог.
Навучыся цаніць лусту хлеба,
Сваю маці і родны куток.

Сонца лашчыла колас у полі,
А матуля – сыночка свайго.
І жадала найлепшае долі,
Сэрцам шлях сагравала яго.

Круглік Людміла (г. Дзяржынск)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики