ПЕРАДСВЯТОЧНАЕ
...Ну, ці магу я не ўспомніць, скажыце,
Як рыхтавалі сябе «пад Вялікдзень»
Мае вяскоўцы? О, то сказ асобны…
Уборы старыя скідвалі вокны,
І мінакоў сіратліва віталі,
Новыя строі цярпліва чакалі.
Чысты чацвер упрыгожваў пакоі,
Вокны блішчалі ў цудоўным настроі!
Іх задаволена мы разглядалі,
Калі са школы ішлі, не спяшалі.
– Глядзіце, шторы ў чырвоных вягінях
У цёткі Тані. А ў Галі – у сініх!
Астры на цюлях бялюткіх – у Санькі,
А ў Базылёвых – у ружы фіранкі.
Вокны чые (не прыйшлі да высновы)
Самыя лепшыя мелі абновы.
Мы, дзетвара, гэта свята чакалі,
бо нам убранне матулі куплялі
яркае, новае ў крамах мясцовых.
Ох, як карцела прымераць абновы!
Звечара роўненька самі складалі
Майкі, сукенкі, калготкі, сандалі…
Ранкам на вуліцу ўсе высыпалі,
Шчыра хваліліся ды разглядалі,
Хто ў чым апрануты. І былі рады!
Дзякуй, Вялікдзень – вясновае свята!
Тыдняў са два людзі ўсе шчыравалі,
Мылі, мялі, свінчукоў свяжавалі.
Кожны стараўся закончыць работы
Да найсвятлейшай Чырвонай суботы.
Хоць прызначалі суботнік днём гэтым,
Быў ён традыцыяй божай сагрэты.
З самае раніцы печ працавала,
Вельмі старанна паленцы глытала,
Смачна лізаў іх агонь без супынку,
І награваў печы бокі ды спінку.
Мама схілялася над чыгункамі
З пеўнем, каўбасамі ды галубцамі.
Думала, мерала, дзе які стане…
Я ж у суботу – памочніца маме.
Справу сваю адчувала я тонка:
Яйкі курыныя, як у скарбонку
З лыжкі ныралі ў адвар адмысловы,
Колер якога (пурпурна-пунсовы)
Зроблены быў з шалупіння цыбулі,
Спосаб дастаўся такі ад бабулі.
І праз дзясятак хвілінак у місцы
Яйкі букетам ляжалі агністым.
На светлай кухні чакалі пакорна
Часу ў печ лезці для выпечкі формы.
На табурэціку, тут жа, ля печы,
Цеста для булак свае грэла плечы
З рыжай карыцай, макам, разынкамі,
З цукру ванілевага крупінкамі.
Цестачка ў формах у печ мы саджалі
І, як за дзецьмі, за ім назіралі,
Каб акуратна жывоцік свой грэла,
І не выскоквала, і не згарэла.
А па ўсёй вёсцы духмяны, лагодны
Пах разліваўся-лунаў велікодны!
Ці быў Вялікдзень, ці свята Каляды,
Шчыра вітала гасцей наша хата.
Часам «кукольнікаў» клікаў мой тата.
Дружна па вёсцы збіралі заўзята
Яйкі, каўбасы, гарэлку ці грошы…
Паўным-паўнюткі прыносілі кошык.
Песні спявалі жанчыны, мужчыны,
Як маці Божая шукала сына,
а як Хрыстос уваскрос на дзень трэці
нават і мы падпяваць маглі, дзеці.
І ў нас ля плота, на траўцы на першай
Стол накрывалі з гарэлкай і ежай.
Яйкам святочным з нябёс грэла сонца.
Шчырасцю дыхалі сэрцы вяскоўцаў,
Не ўспаміналі ні крыўдаў, ні злосці,
Зайздрасць не ела іх, не мылі косці.
І кожны верыў, што ён прычасціўся
Духам святым, які ў вёсцы прыжыўся!

Таццяна Цвірка, г. Клецк.скачать dle 11.3
автор - ТАЦЦЯНА  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики