МІЛАСЭРНАСЦЬ
Паміраў стары на бальнічным ложку,
Нібы свечка, паціху згасаў.
Не ўміраў бы, пачакаў трошкі,
Хату ж ні на кога не адпісаў.
У галовах зяць і нявесткі,
Злосная дачка і сыны.
Дрэнныя чуткі, дрэнныя весткі:
Не наследнікі больш над сялібай яны.
Лаюцца родныя, нібыта выжлы,
Бога забыўшы і людзей:
“Каб жа да вечара ўтрупянеў, каб не выжыў!
Не бацька, а ліхадзей…”
Словы кусаюць балюча, бы джалы,
Звонам звіняць у палаце пустой:
“Здэцца ж, не грэбавалі, наязджалі!”
За салам і каўбасой…
З’ехалі родныя, не дачакаліся пахавання,
Толькі пыл на двары ад уласных машын.
…Ішлі за труною старая Малання
І некалькі сельсавецкіх жанчын.

Рунцэвіч Уладзімір (г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)

скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики