СЦЯЖЫНКА ДЗЯЦІНСТВА
Дзе вятрыска пяе калыханку бярозе,
Дзе ля хаты пад кручай віхляе рака,
Дзе матуля чакае мяне на парозе –
Там дзяцінства маё засталося ў вяках.

Мае першыя крокі запомніла сцежка,
Што вяла ад парога ў бясконцы Сусвет
І ліпа, што бацька садзіў на ўзмежку,
Калі я нарадзіўся, з’явіўся на свет.

Смех мой помніць і лес, дзе збіраў я чарніцы,
І палі, і пагоркі, рака, сенажаць,
А здзіўленне маё помніць звон са званіцы,
Што ў людзях прывык дабрыню абуджаць.

Дзеці выраслі ўжо, падрастаюць унукі,
Ды надзея мяне не пакіне нідзе…
Праўнук – мроіцца мне – што працягвае рукі,
Па сцяжынцы дзяцінства да маці ідзе.

Краскоўскі Дзмітрый (п. Івянец, Валожынскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики