ШАШЛЫКІ
Старых наведалі бацькоў Дачка і сын, іх дзеці, ўнукі. І пахлі зёлкі шашлыкоў, Каля дзвярэй огонь трашчаў. Віно лілося тут ракой. Пра штось хрыпеў шансон з ноўтбука. Грымелі тосты: «Будзь здароў!» Паўночы гоман не сціхаў. А з боку прызбы ўпаў паркан. Асот папоўз па агародзе. На студні дах даўно струхлеў. Здзічэла вішня за акном. Запаланіў усё дзірван, Як дзесьці ў лесе на прыродзе. І шмат гадоў пустуе хлеў. Глядзіць у дол бацькоўскі дом. Гасцей матуля правяла, Рукой махае ўслед машынам. Ёй хвалявацца і чакаць – Гаротны лёс яе такі. Шчаку слязінка апякла: Ці ўбачыць больш дачку і сына, Што ў гэты дом гадоў праз пяць Прыедуць зноў… на шашлыкі. Нупрэйчык (Плакса) Галіна (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|