Мастак у пошуку заўсёды...
Куляшу Міхаілу

Мастак у пошуку заўсёды,
Нібы сапраўдны чарадзей,
Бо для яго сама прырода –
Выток знаходак і ідэй.

Ён бачыць тое, што ніколі
Не заўважаем мы ў жыцці,
Бо толькі для яго над полем
Вясёлка можа расцвісці.

Ён знойдзе сцежачку ў тумане,
Заўважыць лісцік трапяткі
І лодку, кінутую ўранні
На ціхім беразе ракі.

Такая ў мастака работа:
Шукаць шэдэўры пакрысе,
А потым «шчоўкнуць» так на фота,
Каб пазайздросцілі мы ўсе.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики