НАСТАЛЬГІЯ
Хата пад старым вязам,
Як даўно не быў я тут!
Зашчымела сэрца адразу,
Як з’явіўся я ў родны кут.

Па вачах паласнула сінечай,
Нібы пад сэрца нож:
Насустрач бег малеча
Па лужынах басанож.

З хатай пад старым вязам
Сустрэчы было не счакаць!
Не пазнаў я яе адразу,
Як і таго хлапчука.

З нялёгкіх вандровак-дарог
Спяшаў той хлапчук кірпаты,
Каб узысці на родны парог
Старой бацькоўскай хаты.

Натужны рып жураўля
Чакае ад мяне адказу:
Ці надоўга з’явіўся я
У хату пад старым вязам?

Рунцэвіч Уладзімір, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики