КАЛЯДНАЯ НОЧ
Божа, як светла, як чыста – бы днём! Месяц зямлю асвятляе, У неба пазычаным зорным агнём Снегу пушыначкі ззяюць. Вунь яны ўсюды – на шыбах, платах, Дахах і дрэвах кашлатых… Быццам анёлаў усмешкі ў вачах, Дораць спакой вінаватым. Гэтаю ноччу не трэба тужыць. У сэрца сваё зазірніце – Колькі там скарбаў нясметных ляжыць, Колькі цудоўных адкрыццяў! Бога ўсмешка ў сняжынках гарыць, Усё дараваць заклікае, Бо толькі адно можа нас ажывіць – Любоў, што карысці не знае. І гэтай ноччу, дзе светла, бы днём, Быццам малому ягнятку, Можа адкрыцца надзея нам зноў, Каб усё пачалося спачатку. Любанец Соф’я (г. Нясвіж)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|