НАВУЧЫ СВАЁ ДЗІЦЯ…
Ці думаў ты калі,
Што ты пакінеш
Пасля сябе,
Як будзеш у магіле?..
Што дзецям застанецца,
Што – унукам,
Калі астыне сэрца,
Змарнуць рукі…
Што ты пакінеш
Для свайго народа,
Калі закрыеш
Вочы назаўсёды?..
Ты мове навучы сваё дзіця.
Маліцца. Думаць. Верыць. Размаўляць.
Каб не пражыць дарма свайго жыцця.
Каб родную старонку ўслаўляць.
Ты навучы сваё дзіця Любові.
Сардэчнай. Шчырай. Моцнай. І сапраўднай.
Каб шчасце адчуваць усёй душою.
Каб ведаць, дзе хлусня і што ёсць праўда.
Ты навучы дзіця сваё маліцца.
Сваім Багам. Зямлі. Матулі. Небу.
Каб не зламацца і не аступіцца.
Каб ведаць, што камусьці ты патрэбен.
Ты сэнсу навучы яго зямному –
Святой і непадкупнай дабрыні.
Каб чыстым быць усёй сваёй душою.
Каб ганарыцца тым, хто навучыў.
Ты навучы сваё дзіця. Пакінь яму
Любоў. Малітву. Дабрыню. І Мову.
І людзі зменяцца, і свет – а ўсё таму,
Што мы пакінулі ім самае святое!

Луня (Айралава) Вераніка, г. п. Сноў, Нясвіжскі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики