КАЛІ ВАРТЫЯ – ПРЫМІ НАС У РАЙ
У час такі гадаваліся мы,
Калі з цэркваў здымалі званы,
На заходнім жыла рубяжы,
Недалёка ад польскай мяжы.

Кожны дзень чула словы трох моў,
Тупат коней, мычанне кароў,
Гучны заклік з трыбуны, з гары –
Свята верылі ім шкаляры.

Узраслі без евангельскіх слоў,
Наламалі нямала мы дроў,
Над бяздоннем былі, на краі,
Як сухія галінкі ў гаі.

Час прыйшоў: бачым зноў святароў,
Чуем зычны распеў званароў,
Ставім зноўку шмат новых задач,
Богу скажам так шчыра: «Прабач!»

Божа, літасць яві лепш сваю,
Тваім словам я сэрца гаю,
Адпусці бездакорна грахі,
Дурням тым, што былі ад сахі.

З вышыні пазіраў ты на нас.
Дачакаўся: прыйшоў гэты час.
На каленях стаім прад табой,
Узмацні слабы дух, супакой.

Дзякуй, Творца вады і зямлі,
Света, ценю, усяго, чым жылі,
Далей царства сваё пашырай,
Калі вартыя – прымі ў рай.
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики