|
КАСЦЁЛЬНЫЯ ЗВАНЫ
Як сімвал той віны, Што ўчынена да нас, Касцёльныя званы Трывожаць дум запас. Нагадваюць яны Пра кожнага свой грэх. Касцёльныя званы Той памятаюць смех, Што з пысы сатаны Гучаў тут у мурах. Касцёльныя званы Бязвер’я зналі жах. Дзясяткі год маны Не заглушылі звон. Касцёльныя званы Глядзяць у твар ікон. Касцёльныя званы Гучаць, нібы набат, Што не прыйшоў з вайны Да родных ніў салдат; Што болей сівізны З’яўляецца штогод. Касцёльныя званы Завуць сюды народ. У час вясны-красны, Сярод халодных зім, Касцёльныя званы – Жыцця і веры гімн. Сабалеўскі Віктар, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|