За тэкстамі схавацца ад людзей...
За тэкстамі схавацца ад людзей,
У фабулах знайсці сваё прызванне –
Ты так і дазнае́шся пра каханне,
Што вечнасць вокамгненная крадзе.

Паліцы апранаюцца – у пыл,
А кнігі апранаюць – у адбіткі:
Ручай пачуццяў светлых вельмі плыткі,
А небу не хапае моцы крыл.

У гэтых каталогах быў хаос –
Патрэбнага і там даўно няма:
На тварах след спрадвечнага кляйма,
Што сэрца ты да Бога не данёс.

Мацюк (Ганушкіна) Бажэна, г. Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики