ПЕРАД АБРАЗАМ МАЦІ БОЖАЙ ТРАКЕЛЬСКАЙ
Дазволь, о Найсвяцейшая Марыя,
адважыцца і ўзнесці голас свой.
Нібы вадою, твар слязьмі абмыю,
пагаварыць так хочацца з табой.
Я ведаю, пачуеш мае словы,
хоць іх ледзь-ледзь я вуснамі шапчу,
бо слых і зрок ты маеш адмысловы,
не за сябе прасіць цябе хачу.
За свой народ… Пакутны і цярплівы,
даверлівы, старанны, дабрадзей!
Скупы, зайздросны, грэшны, ганарлівы…
За ўсіх братоў-сясцёр і ўсіх дзяцей!
Прашу цябе: у цяжкія гадзіны
не пакідай нас, вернікаў сваіх,
трымай у ласцы, побач з Божым сынам,
і апякуй! Нямых, сляпых, глухіх…
Дазволь, Тракельская Марыя-Маці,
душы маёй імя тваё шаптаць.
Прашу я шчыра, каб у кожнай хаце
жыло жаданне – Бога праслаўляць!
Трымаю свечку прад іконай-цудам,
вяду малітву-просьбу ўсёй душой!
Званоў ліецца песня! Веру: будуць
ісці ўсе людзі, Маці, за табой!

Цвірка Таццяна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики