Пракладзены з дзяцінства шлях жыццёвы...
Пракладзены з дзяцінства шлях жыццёвы,
Які я выбраў і не памыліўся,
З’яўляўся і з’яўляецца асновай,
Каб нават уначы з яго не збіўся.

Заўсёды маяком была сям’я,
Была і ёсць, і шчасце для мяне.
Ды й ганаруся тым, што маю я.
І толькі веру – шчасце не міне.

Патрэбна мець цярпенне, раўнавагу,
Глыбока ў сэрцы каб агонь гарэў.
А да сям’і – бясконцую павагу,
Ды берагчы таго, каго ты стрэў.

І светлае заўсёды будзе неба,
І чыстая жыццёвая рака.
Каб толькі адчуваць… І вельмі трэба:
У маёй руцэ – надзейная рука.

Рымашэўскі Геннадзь, г. Чэрвень
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики