|
Не галасі па мне, мая Ірынка...
Не галасі па мне, мая Ірынка, І не шкадуй старую – аджыла. Хачу я, каб цябе твая сцяжынка Высока, аж да зорак, узняла. Каб да мура Нясвіжскага касцела, Як споўніцца яму пяцьсот гадоў, Ты прыляцела птушкаю вяселай – І там з табой сустрэнемся мы зноў. З тваіх вачэй крыштальныя слязінкі Хай не пякуць маіх збалелых рук, Ты толькі ўспамінай мяне, Ірынка, Але не плач: жыцце – не без разлук. Зярняткі дабрыні, што я садзіла, У сэрцы тваім шчырым прараслі. Хадзі ж у храм, як і раней хадзіла, Калі з табой там, родная, былі. Хоць будзеш ты даўно не Наўчанкова, Бо прозвішча не вечна на зямлі, Ды веру я: адбудзецца размова. Ты толькі ў храме свечку запалі… Наўчанкова Альдонія, г. Клецк
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|