|
Паэт, настаўнік і мастак…
Паэт, настаўнік і мастак… О, колькі вас на ўзлёце збіта! Хто выйшаў з багны на бальшак, А хто, аковамі спавіты, Прапаў навекі ў рудніках, У шахтах, у снягах загінуў. Душу сціскае дзікі жах Ад відавочцаў успамінаў. І кожны горкі, гучны ўздых І стогн працяглы застанецца, Праз шмат гадоў у маладых, Чуллівых сэрцах адзавецца. За што пакуты прынялі Зламаных лёсаў пакаленні? За тое, каб на іх зямлі Не стаў нашчадак на калені. Бярэзіна Тамара, г. Маладзечна
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|