ДАРОГАЙ ДАВЕРУ
Трэба крочыць дарогай даверу:
Паралельна бяжыць дабрыня.
Ваша ўсмешка, спагада і вера –
Вось пачатак шчаслівага дня.

Сустракайце сяброў клапатлівых,
Абмінаючы кручы ды град.
Не шкадуйце слоў добрых і шчырых:
Шчасце дорыш другім – будзь сам рад.

Невымерны любові граніцы:
Адзначайце яе прыгажосць.
Хай чароўная казка прысніцца,
Аздабляе жыццё маладосць!

Можа, слава нам меней патрэбна,
Чым увага, любоў, дабрыня,
Чым усмешка, спагада і вера
На пачатку наступнага дня?

Карпуць Яўген, г. Стоўбцы
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики