ЗАМОВА
Ад кожнай хваробы замова свая.
Адзінаму Богу малілася я.

А шэрая раніца ў вокны глядзіць
І бачыць, як боль мой замолены спіць.

Мне сніцца сцяжынка на родны парог,
Сустрэча з матуляй, Вялікдзень і Бог.

Матуля закляцце замовай зняла,
Як быццам я з ёй у раі пабыла.

Сапраўднае шчасце так блізка было...
Мяне агарнулі спакой і цяпло.

Я спала. Матуля так ціха пайшла,
Як быццам ніколі са мной не была.

Альдонія Наўчанкова (Клецкі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики