* * *
Малілася маці нячутна, Малілася ціха, без слёз – Ці, можа, за долю пакутну, Ці, можа, за горкі чый лёс. Прасіла у неба матуля, Прасіла у сонца штодня, Каб гэту малітву пачула Дачушка – яе птушаня… І ў словах малітвы апошняй Усё чулася: “Доню, прыйдзі… Хай сколюцца ногі на пожні – Дадому дарогу знайдзі… Як хораша зноў каля хаты Вяргіні ды астры глядзяць! І ягад у лесе багата, Ды некаму ж іх пазбіраць…” А веска зусім апусцела, А лета пайшло на сыход… Жанчына ў акенца глядзела, Круціла жыццё калаурот. Малілася маці нячутна… Вольга Сакалова (Мінскій раён)
У пушчы над свяшчэннаю крыніцай
Абпалены маланкай навальніцы, Парэпаны, нібы ласёвы рог, Счарнелы і даўно забыты ўсімі Тарчыць на выспе, нібы цыцка з вымя, Абражаны, здзічэлы чарнабог. Пад жалудамі вугалёвы спод У дубняку. Пад выспай сотні год Яму дзікі адвешваюць паклоны. Даўно народ баяцца перастаў І памяняў яго на крыж Хрыста, І да царквы пайшоў за абаронай. Што мог зрабіць бязрукі гэты бог, Урослы напалову ў чорны мох? Каму дапамагчы на гэтым свеце? Забыты лёсам пасярод балот Сярод карэнняў і гнілых калод, Без промняў сонца пад дубовым веццем. І ўсё ж, як чорны палец з падзямелля, Нам наракае горкае пахмелле, І быццам папярэджвае заўжды: Калі ізноў народ забудзе Бога, То рушыць да яго за дапамогай, Бо больш ісці не будзе ўжо куды. Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 797 :: комметариев - 0 :: дата - 15-06-2011, 10:30
Даруй нас, Божа, акаянных,
Сляпых, бязмозглых і глухіх, Нямых, абкураных і п’яных, Даруй за ўсё! Даруй усіх! Даруй за страх і за маўчанне, За думкі, часта без страхі, І адпусці без пакаяння Народу ўсе яго грахі! Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 271 :: комметариев - 0 :: дата - 15-06-2011, 10:21
Невясёлыя куплеты
Так i просяцца ў радкi. Нешта робiцца са светам Недарэчнае, браткi! Экалогiю бяздумна Згвалтавалi як маглi. I цяпер глядзець нам сумна На лясы i на палi. Самалёт расправiў крылы Над палеткам ля ляска. Труцiць пылам з небасхiлу Каларадскага жука. За адно ён труцiць рэчку, Лес, i поле, i сяло, Каб нi пчолкi, нi авечкi У наваколлi не было. Ад нiтратаў тут з ахвотай Прэ бульбоўнiк, як сцяна. Толькi бульбу гэту потым Есцi нельга будзе нам. Вецер з поўдня выгнаў хмару I аддзячыў нас бядой. Выпаў стронцый на абшары 3 навальнiчнаю вадой. Грады поўныя нуклiдаў… Iх абходзiць нават крот, Бо зрабiўся iнвалiдам I не лезе ў агарод. Дзе падзеўся звер i рыба? Дзяцел змоўк i не дзяўбе. Цi разумныя мы хiба, Што паводзiм так сябе? Трэба не махаць рукамi, А задумацца, браткi, Бо свой край мы знiшчым самi – Непрыкметна – на вякi. Уладзімір Цанунін (Вілейскі р-н)
Ночь простилась с этим миром…
В небе звёзды все погасли. Сонный месяц жёлтым сыром Укатился в свои ясли… Горизонт зацвёл с востока! Краски яркие зажёг. И не нужно здесь пророка – Нам рассвет подарит Бог! Анна Елецкова(Минский район)
О небеса! Миг на часах остановился,
И мир, что был так много лет, вдруг позабылся: Огонь и грохот, взрыв и дым – вновь поле боя… Вернуться в прошлое, в войну – такая доля? Безвинно пролитая кровь на гладь гранита. Впитали стены гарь и стон. Рукой прикрыта...
автор - Анна-Мария Ситникова :: просмотров - 1 334 :: комметариев - 0 :: дата - 13-04-2011, 21:20
Колечком на груди свернулась
Как полоз на июльском солнце, Обида. День и ночь тянула Псалом свой нудный. Словно стронций...
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 621 :: комметариев - 0 :: дата - 28-03-2011, 12:58
Мужыкi стаялi хмурыя,
У рэспіратарах усе. Экскаватар жоўты «Мурамец» Яму скончыў пакрысе. Аж да лесу катлаванамi Поле ўзрыта да пары. I туды скiдаюць кранамi «ЛАЗы», «МАЗы», трактары…
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 318 :: комметариев - 0 :: дата - 28-03-2011, 12:24
Ён працаваў ад ранку да цямна
Старанна, нетаропка i прыгожа. А думка ў галаве была адна: «Даруй жа нам усiм, Вялiкi Божа!» Ён аднаўляў будынкi для дзяцей, Пашкоджаных чарнобыльскаю хваляй. 3 iм працавала шмат другiх людзей, Якiя тут калiсьцi ваявалi. Салдатам ён фашысцкiм быў тады. Але такой была яго краiна. Народ нямецкi ў чорныя гады Цяжкую памяць аб сабе пакiнуў. Ён з гэтым болем многiя гады Жыў i малiўся Богу на змярканнi, Каб некалi iзноў прыйсцi сюды Адкрыта, з чалавечым пакаяннем. Чарнобыльская чорная вясна Яго штурхнула ў гэта падарожжа. Ён зараз тут працуе да цямна. I думка ў галаве яго адна: «Ратуй малых дзяцей, Вялiкi Божа!» Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 292 :: комметариев - 0 :: дата - 28-03-2011, 12:21
Спешите делать всем вокруг добро!
Спешите. Чтоб не оказалось поздно. Когда судьба, насупив брови грозно...
автор - karirina.3 :: просмотров - 1 233 :: комметариев - 0 :: дата - 28-03-2011, 12:08
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|